Лукашэнка — пра адмену санкцый ЕС: Еўрасаюзаўцы — малайцы

Лукашэнка — пра адмену санкцый ЕС: Еўрасаюзаўцы — малайцы

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адмену Еўрасаюзам большай часткі санкцый, якія дзейнічалі ў дачыненні Беларусі. На нарадзе, прысвечанай мерам па павышэнню эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу, кіраўнік дзяржавы заявіў, што рашэнне Савета ЕС абсалютна задавольвае ўлады Беларусі.

"Міністру замежных спраў трэба падзякаваць сваім калегам за прыняццё падобнага рашэння, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Еўрасаюзаўцы — малайцы, яны зразумелі, што ёсць момант і своечасова трэба адыйсці ад гэтага блокавага мыслення і супрацьстаяння з Беларуссю".

Кіраўнік Беларусі паставіў задачу Савету міністраў актывізаваць працу з рознымі банкаўскімі структурамі Еўрасаюза, з патэнцыйнымі інвестарамі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна для гэтага адкрытая.

Як паведамляла Еўрарадыё, санкцыі былі знятыя з 170 фізічных асобаў і трох кампаній. Аляксандр Лукашэнка і іншыя чыноўнікі цяпер маюць магчымасць здзяйсняць паездкі ў краіны ЕС. Санкцыі працягваюць дзейнічаць толькі ў адносінах чатырох асобаў, якіх у ЕС лічаць датычнымі да знікнення апазіцыянераў у Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі