Вы тут

Лукашэнка павіншаваў беларусаў з 23 лютага

Аляксандр Лукашенка / БелТА

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём абаронцы Айчыны беларусаў. У нядзелю, 23 лютага, ён звярнуўся да вайскоўцаў, сяржантаў, прапаршчыкаў, афіцэраў і ветэранаў.

"Вы ўвасабляеце моц і сілу нашай суверэннай дзяржавы, гаворыцца ў віншаванні на сайце Лукашэнкі. — Захапляемся доблесцю і адвагай ўсіх, хто ўставаў на абарону міру са зброяй у руках і хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі".

Па меркаванню кіраўніка краіны, прыкладам сапраўднага патрыятызму для моладзі Беларусі з'яўляецца імкненне ваеннаслужачых "працягнуць слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў".

Лукашэнка пажадаў беларусам моцнага здароўя, прафесійных поспехаў і мірнай службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.