Лукашэнка паляцеў у Маскву на перамовы з Пуціным

Лукашэнка паляцеў у Маскву на перамовы з Пуціным

Зранку 25 снежня Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам у Расію, перадае БЕЛТА. Яго самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Маскве кіраўнік Беларусі правядзе перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Паводле афіцыйных паведамленняў, асаблівую ўвагу яны нададуць развіццю ўзаемавыгадных адносін у гандлёва-эканамічнай сферы з акцэнтам на рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей у інтэграцыйных фарматах.

Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць расійскі падатковы манеўр у нафтавай сферы і беларускія страты ад яго. У апошнія тыдні расійскі бок адмовіўся кампенсаваць Беларусі фінансавыя страты, запатрабаваўшы больш шчыльнай міждзяржаўнай інтэграцыі. 

Перад паездкай Лукашэнка правёў нараду з удзелам кіраўніцтва ўрада, на якой абмяркоўвалася супрацоўніцтва з Расіяй. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі