Лукашэнка паабяцаў арганізаваць у Малдове "любую вытворчасць"

Лукашэнка паабяцаў арганізаваць у Малдове "любую вытворчасць"

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў арганізаваць у Малдове "любую вытворчасць". У пятніцу ў Бішкеку кіраўнік Беларусі сустрэўся з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. Гаворка ішла пра гандлёва-эканамічныя адносіны краін. Лукашэнка заявіў, што Мінск гатовы дапамагчы Кішынёву ў пытаннях арганізацыі сумесных прадпрыемстваў, у развіцці прамысловай базы.

Лукашэнка: "Я вам хачу сказаць: Усё, што вы пажадаеце, мы можам. Усё, што трэба Малдове, у нас ёсць. Наколькі вы хочаце глыбока пайсці ў супрацоўніцтве з Беларуссю, настолькі мы гатовы... Я вам гарантыю даю, што мы на працягу максімум года... Я думаю, што за паўгода паспеем, калі разам будзем рабіць, любую арганізуем у вас вытворчасць".

Дэталёвай прапрацоўкай сённяшніх дамоўленасцяў зоймуцца ўрады дзвюх краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі