Лукашэнка: Неяк змяняць замежнапалітычны курс я падстаў не бачу

Лукашэнка: Неяк змяняць замежнапалітычны курс я падстаў не бачу

18 студзеня, напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з дзейным і былымі міністрамі замежных спраў нашай краіны. У сваёй прамове ён выказаўся наконт знешнепалітычнага курсу Беларусі. Лукашэнка адзначыў, што "Беларусь пачынае адыгрываць усё большую ролю на міжнароднай арэне". "Таму ў гэтай сітуацыі неяк змяняць знешнепалітычны курс я падставаў не бачу", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка гаварыў таксама пра тое, што ў Беларусі павялічылася колькасць саюзнікаў і партнёраў. Ён згадаў, што "адкрытыя перспектыўныя рынкі", але гэты працэс ідзе марудна.

"Беларуская дыпламатыя выйшла на якасна новы ўзровень", — падсумаваў усё сказанае Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі