Вы тут

Лукашэнка не верыць, што Расія верне Украіне Крым

Аляксандр Лукашэнка / ria.ru

Аляксандр Лукашэнка не верыць, што Крым зноў стане украінскім. Пра гэта беларускі кіраўнік сказаў 26 верасня на сустрэчы ў Мінску з украінскімі журналістамі. У яго запыталіся, ці верне Расія Украіне Крым.

"Мне здаецца, не, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Гэтае пытанне закрытае раз і назаўжды".

"Я не ўяўляю, якімі павінны быць абставіны, каб Расія адмовілася ад Крыма сама, цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Але ваяваць за Крым вы з імі не будзеце. Гэта нерэальна".

Як вядома, Расія ўзяла пад кантроль украінскі Крым у пачатку 2014-га пасля рэвалюцыі ў Кіеве. Украінскія падраздзяленні не супраціўляліся дзеянням расійскага спецназу, які браў пад кантроль стратэгічныя аб'екты. З-за пытання Крыму Захадам на Расію былі накладзеныя санкцыі.

Падчас сустрэчы з украінскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка агучыў сваё меркаванне па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе і па яго вяртанні ва Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.