Лукашэнка назваў свой любімы аўтобус, і гэта не МАЗ
Аляксандр Лукашэнка назваў свой любімы аўтобус, і гэта зусім не беларускі МАЗ. 14 студзеня на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта ён распавёў, што ў захапленні ад венгерскіх "Ікарусаў".
"Па ўсіх напрамках у нас ёсць магчымасці працаваць, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Вы хочаце (і правільна) аднавіць вытворчасць маіх любімых аўтобусаў "Ікарус" — мы гатовы прапанаваць вам практычна бясплатна гэтую падтрымку, бо прайшлі вельмі сур'ёзны шлях у будаўніцтве такіх аўтобусаў".
Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку Будапешту за ўнёскак у нармалізацыю дачыненняў паміж Беларуссю і ЕС. Заявіў, што Беларусь гатова развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Венгрыяй "па ўсіх напрамках".