Лукашэнка назваў рускую мову нацыянальным здабыткам Беларусі

Лукашэнка назваў рускую мову нацыянальным здабыткам Беларусі

Аляксандр Лукашэнка назваў рускую мову нацыянальным здабыткам Беларусі. У сераду ён выступіў на пленарным пасяджэнні XIX Сусветнага кангрэсу рускай прэсы і падкрэсліў, што руская мова для беларусаў не чужая. Больш таго, яны “унеслі немалы ўнёсак у яе развіццё, узбагацілі яе”.

Лукашэнка распавёў, што ў Расіі на розных узроўнях яму дзякуюць за тое, як у Беларусі адносяцца да рускай мовы. Гэтая тэма ўздымалася і на перамовах з Уладзімірам Пуціным.

“Руская мова — гэта наша мова, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Вы прыехалі ў краіну, дзе паважаюць, размаўляюць і думаюць па-руску. Мы, вядома, вельмі рады, што паралельна зрабілі нямала для таго, каб на той жа ўзровень, на якім знаходзіцца руская, падняць і беларускую мову. Мы шмат робім. І вас гэта ніколькі не павінна насцярожваць. Гэтым мы будзем і багатыя”.

Па словах Лукашэнкі, страціць сёння рускую мову — гэта страціць сваю гісторыю, сучаснасць і будучыню. Аднак беларусы ад рускай мовы ніколі не адмовяцца і заўсёды будуць за яе змагацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі