Лукашэнка намераны бліжэйшым часам наведаць Аўстрыю

Лукашэнка намераны бліжэйшым часам наведаць Аўстрыю

Аляксандр Лукашэнка намераны бліжэйшым часам сустрэцца ў Вене з кіраўніцтвам Аўстрыі. Пра гэта ён заявіў 29 чэрвеня падчас двухбаковай сустрэчы з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам. Як удакладняе БЕЛТА, іх сустрэча адбылася ў Палацы Незалежнасці.

Лукашэнка падкрэсліў, што Аўстрыя адыграла вялікую ролю ў нармалізацыі адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. 

Ён дадаў, што заўжды рады бачыць кіраўніцтва Аўстрыі ў Беларусі. Па словах Лукашэнкі, Беларусь і Аўстрыя маюць шмат агульных праектаў у эканоміцы. "Я думаю, што ў сувязі з вашым візітам сёння ў Беларусь, нашымі міжведамаснымі кантактамі мы здольныя пашырыць супрацоўніцтва паміж Аўстрыяй і Беларуссю", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Сёння ўдзень Аляксандр Лукашэнка разам з прэзідэнтамі Аўстрыі і Германіі ўдзельнічалі ў мітынгу-рэквіеме на адкрыцці другой часткі мемарыяла на месцы лагера смерці ў Трасцянцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі