Вы тут

Лукашэнка накіраваў спачуванне Зяленскаму

На месцы трагедыі / facebook.com/MNS.GOV.UA

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ўкраінскаму прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму ў сувязі з пажарам у Адэсе, у якім загінулі людзі. "У Беларусі з глыбокім шкадаваннем і болем ўспрынялі трагічную навіну аб жахлівым пажары ў Адэсе, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяраў", цытуе словы спачування БЕЛТА.

Лукашэнка перадаў ад сябе асабіста і ад беларускага народу словы падтрымкі і спачування, пажадаў выздараўлення пацярпелым.

Колькасць ахвяр падчас пажару ў Адэскім каледжы эканомікі, права і гасцінічна-рэстараннага бізнесу павялічылася да 10 чалавек. У нядзелю падчас разбору завалаў знайшлі целы двух загінулых. Праводзіцца іх апазнанне. Пажар здарыўся раніцай 4 снежня, узгаранне ўзнікла на трэцім паверсе. Плошча пажару склала 4 тысячы квадратных метраў. Пацярпелі больш за 30 чалавек. Разглядаюцца версіі аварыйнай працы электраабсталявання і наўмыснага падпалу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.