Вы тут

Лукашэнка: Маск пабачыў мяне... на матацыкле

Ілан Маск / Reuters

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што атрымаў падарунак ад кіраўніка амерыканскай кампаніі Tesla Ілана Маска. Пра гэта ён распавёў падчас нядаўняй размовы з мінскімі школьнікамі. Гэты эпізод трапіў у сюжэт тэлеканала СТБ. Лукашэнка спачатку патлумачыў дзецям, чаму адмовіўся ад ідэі ездзіць на працу на ровары, а пасля загаварыў пра электрамабілі.

"У мяне ёсць электрычная машына — Tesla, я часам яе тэсцірую, — гаворыць Аляксандр Лукашэнка. — Маск падарыў. Пабачыў мяне на матацыкле, "слухай, ён у вас на двухколавым ездзіць".

Лукашэнка не стаў удакладняць, з кім жа размаўляў Маск.

31 жніўня 2017-га Аляксандр Лукашэнка правёў тэст апошняй мадэлі электрамабіля Tesla на тэрыторыі Палаца Незалежнасці. "Стартуе ён, як касмічны карабель", — прызнаўся тады кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка разагнаўся на электрамабілі да 280 км/г і спалохаўся, што ён можа ўзляцець.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.