Лукашэнка лічыць, што беларусы самі вінаватыя ў дэвальвацыі (відэа)

29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё.

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра дэвальвацыю. Паводле яго слоў. беларусы самі вінаватыя ў дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

"Вы, напэўна, забыліся, калі нам давялося дэвальваваць нацыянальную валюту. Мы не збіраліся гэтага рабіць у канцы мінулага года. Я вам шчыра пра гэта кажу... Я вам намякнуў: хлопцы, усё залежыць ад вас. Калі вы пачнеце бегаць ад абменніка да абменніка і тыя няшчасныя беларускія рублі мяняць на валюту, вядома, мы не будзем чакаць, калі ў нас наогул спустошаны запас ў нацыянальным банку і не будзе ЗВР", — сказаў Лукашэнка.

"Вядома, вы нас падштурхнеце да таго, што прыйдзецца ў нейкай меры адпусціць валюту ў вольнае плаванне, што прыйшлося і зрабіць. Якія да мяне прэтэнзіі?", — спытаў ён.

Лукашэнка: "Калі б у мяне было 50 мільярдаў, або 100 мільярдаў ЗВР, гэта не значыць, што я б выкідваў гэту валюту на рынак. Мне раілі, што трэба адпусціць курс, які ўсталюецца, такі ўсталюецца. Ну і ўявіце, што б атрымалася? Мы гэтыя пікі зрэзалі... Калі б сельскай гаспадаркай не займаліся, то 50 млрд. было б у ЗВР... Нам не хацелася б браць крэдыты. Але калі будзе вельмі цяжка то Расія плячо падставіць. Я працытаваў цяпер Пуціна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі