Лукашэнка: Калі хтосьці баіцца — гэта жулік, тыповы жулік

Лукашэнка: Калі хтосьці баіцца — гэта жулік, тыповы жулік

16 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную мерам па павышэнню эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. На ёй, між іншым, кіраўнік дзяржавы заявіў, што яму "зусім не патрэбныя" тыя рэформы, якія прапануюць. Адбіраць апошнія грошы ў паловы насельніцтва нікому не дазволена, падкрэсліў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу на іншую важную праблему — міністры і дырэктары прадпрыемстваў дэманструюць відавочную пасіўнасць. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, шэраг службовых асобаў аказаліся непадрыхтаванымі для працы на кіраўнічых пасадах у сучасных умовах. "Таму няма і патрэбнага эфекту", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён не верыць, што з'явілася масавая боязь прыняцця самастойных рашэнняў. Лічыць, што праблема ў іншым.

"А калі хтосьці баіцца — гэта жулік, тыповы жулік, які не прымае рашэнні, таму што, відаць, не бачыць выгады для сябе, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Або "малохольный", маладушны чалавек і яму не месца ў кіруючым корпусе. Таму давайце скончым гэтыя размовы пра боязь прымаць рашэнні. Прымайце! Нават калі вы памыліцеся, не на сваю кішэню, вы заўсёды будзеце дараваныя. За памылкі не караюць".

Лукашэнка запатрабаваў ад прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова дакладнага падзелу паўнамоцтваў і павышэння адказнасці на ўсіх узроўнях. На нарадзе ён крытыкаваў кіраўнікоў аблвыканкамаў за недастатковую працу па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў і "абсалютную некіруемасць і адсутнасць усялякага задзейнічання старшыняў гар- і райвыканкамаў". Па словах Лукашэнкі, атрымалася так, што на гэтым узроўні кіраўнікі "па-сапраўднаму ні за што не адказваюць". Таму іх плануецца "загрузіць канкрэтнымі паказчыкамі, якія яны павінны дасягнуць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі