Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы
![Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца 13 лютага ў Сочы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pulu-0602.jpg.webp?itok=QAnkxtOr)
13 лютага ў Сочы пройдзе сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша iz.ru са словаў Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара расійскага кіраўніка.
Пяскоў удакладніў, што кіраўнікі Беларусі і Расіі абмяркуюць спрэчныя пытанні двухбаковых адносін, а таксама дзейнасць Саюзнай дзяржавы.
Закрануць яны і тэму нядаўна створанай расійска-беларускай працоўнай групы, якая распрацоўвае пытанні далейшай інтэграцыі паміж краінамі. Яе расійскі сустаршыня кіраўнік Мінэканамразвіцця Максім Арэшкін абвясціў, што на перамовах будзе абмяркоўвацца распрацоўка адзіных для Масквы і Мінска гандлёвых правілаў. Беларускі бок, як адзначыў міністр эканомікі Дзмітрый Круты, плануе актуалізаваць пытанні падатковага манеўру і энергетыкі.