Вы тут

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі пра сітуацыю ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / З архіву kremlin.ru

2 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне. БЕЛТА не паведамляе, чыя была ініцыятыва размовы. У паведамленні на першае месца ставіцца тэма сітуацыі ў Нагорным Карабаху і толькі на другое — абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі і Расіі "ва ўзаемасувязі з наяўнымі еўрапейскімі праблемамі". Лукашэнка і Пуцін абмяняліся падрабязнай інфармацыяй пра тое, што адбываецца ў іх краінах. У расійскіх крыніцах згадваецца абмеркаванне толькі сітуацыі ў Беларусі.

Што за "еўрапейскія праблемы"? Для Аляксандра Лукашэнкі — гэта санкцыі ЕС (праўда, сам ён у "чорны спіс" не трапіў), для Уладзіміра Пуціна — справа з атручваннем блогера і апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Сярод іншага, гаворка таксама ішла пра нядаўнія сумесныя вайсковыя вучэнні і пра барацьбу з распаўсюдам каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.