Лукашэнка і Назарбаеў разышліся ў некаторых пытаннях далейшай інтэграцыі

Гэта адбылося падчас паседжання Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка лічыць, што саюз павінен мець статус міжнароднай арганізацыі, бо гэта дазволіць эфектыўна функцыянаваць. Таксама кіраўнік Беларусі выступае за выразнае і прадметнае размежаванне кампетэнцыяў як самага саюза, так і дзяржаў-чальцоў.Ён таксама лічыць, што неабходна выразна вызначыць юрыдычную сілу ды іерархію актаў саюза.



У сваю чаргу Нурсултан Назарбаеў мяркуе, што ў большасці сфер залішне фіксаваць усёабдымны характар ужывання паняццяў "адзіная палітыка", "адзіны рынак". Выключэнне, па яго словах, можа быць зроблена для агульнага рынку толькі па тых сферах, дзе ўжо ёсць адзінае меркаванне, перадае interfax.by.



Таксама ён лічыць, што палітызацыя Еўразійскага эканамічнага саюза недапушчальная. Назарбаеў лічыць немэтазгодным надаць Вышэйшаму савету на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў наднацыянальныя паўнамоцтвы, абавязковыя для ўсіх дзяржаў.



Фота — gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі