Лукашэнка хоча далучыць Украіну да Мытнага саюза

Украіна можа далучыцца да Мытнага саюза. Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгорам Рапотам. Кіраўнік Беларусі, паводле інфармацыі БЕЛТА, адзначыў, што, падпісваючы дамову пра стварэнне Мытнага саюза, Беларусь настойвала, каб стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы далёка не адцягвалася. "Мы бачым, як Расія абмяжоўвае гандаль з Беларуссю — праз банкі, санітарных лекараў, яшчэ кагосьці. Разнастайных бюракратаў хапае. У АЭП гэтага рабіць будзе нельга", — сказаў Лукашэнка.

Беларускі лідэр падкрэсліў: "Самае галоўнае, што ўжо сёння, калі зроблены першыя крокі ў Мытным саюзе, да нас гатовыя далучыцца рэспублікі былога СССР. Але галоўнае для нас гэта, вядома, Украіна. І я ўпэўнены, што ёсць разуменне таго, што без нас, самых блізкіх братоў, яны не абыйдуцца".

Пры гэтым Лукашэнка заявіў: "Мы настойваем на тым, каб было ўніфікавана коштаўтварэнне, створаны роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання ў рамках сённяшняга Мытнага саюза".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі