Лукашэнка едзе ў мабільную брыгаду сілаў спецаперацый

Таксама ён пабывае ў 103-й Асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе сілаў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Беларусі. Як чакаецца, Аляксандру Лукашэнку будзе паведамлена аб арганізацыі падрыхтоўкі спецназаўцаў. Ён пабывае ў навучальным корпусе, салдацкай сталовай, парку баявых машын, а таксама гарадку тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі і паветрана-дэсантным комплексе.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з абсталяваннем навучальных класаў, узбраеннем і экіпіроўкай вайскоўцаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, са станам паркаў баявых машын ва Узброеных сілах і перспектывамі іх удасканалення, з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі