Лукашэнка частаваў кітайскага госця дранікамі, пяльменямі і качкай з трыбухамі

Лукашэнка частаваў кітайскага госця дранікамі, пяльменямі і качкай з трыбухамі

Увечары 28 траўня Аляксандр Лукашэнка ў сваёй загараднай рэзідэнцыі сустрэўся з намеснікам старшыні КНР Ван Цішанем, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Беларускі кіраўнік запрасіў кітайскага госця наведаць мясцовую крыніцу. Там яго пачаставалі чыстай і ўнікальнай па сваіх уласцівасцях вадой.

Потым у чайным дамку за кітайскай гарбатай з беларускім сочывам Лукашэнка і Ван Цішань абмеркавалі сітуацыю ў свеце і міжнародныя адносіны.

На вячэру высокаму госцю прапанавалі дранікі, пяльмені і качку. А на дэсерт Лукашэнка пачаставаў яго сваёй фірмовай стравай — тварожнымі батончыкамі з марозівам і трускалкамі.

Паведамляецца, што стравы на пачастунак падбіраліся паводле кітайскай традыцыі, але з беларускім каларытам. Напрыклад, замест вядомых у Кітаі пяльменяў з рысавай мукі былі згатаваныя беларускія — з пшанічнай, а замест качкі па-пекінску на вячэру падавалі качку з трыбухамі.

Ван Цішань наведвае Беларусь з афіцыйным візітам 27-29 траўня. Гэты першы яго замежны афіцыйны візіт на цяперашняй пасадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі