Лукашэнка: Беларусь ужо перажыла спробу зрынуць цяперашняе кіраўніцтва

Лукашэнка: Беларусь ужо перажыла спробу зрынуць цяперашняе кіраўніцтва

Пасля ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што Беларусь перажыла спробу зрынуць цяперашняе кіраўніцтва. Але гэта не падзеі апошняга часу.

"Па-мойму, у 2010 годзе была апошняя акцыя, дзе нас ужо паспрабавалі зрынуць, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Памятаеце штурм Дома ўрада? Да рэзідэнцыі прэзідэнта пабаяліся падысці. Мы ўсё гэта перажылі: і гібрыды, і гарачыя сутыкненні, і спробу зрынуць канстытуцыйны лад і цяперашняе кіраўніцтва".

Беларускі кіраўнік заявіў, што падзеяў, якія адбыліся ці адбываюцца ў шэрагу краін свету, у Беларусі не будзе. "Нас немагчыма нахіліць і зрынуць, як сёння гэта адбываецца ў Венесуэле, як учора гэта пачалося і працягваецца ў Сірыі, Лівіі і іншых дзяржавах", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, пратэстныя настроі ў краіне ўдалося своечасова спыніць. І тым самым была выратавана дзяржава, кажа Лукашэнка.

Калі беларусы будуць думаць пра стан эканомікі, то "ужо нічога не страшна". "Нават калі мы заўтра пойдзем на пенсію, мы можам сказаць сваім дзецям: бярыце, жывіце спакойна і мірна", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі