Вы тут

Лукашэнка бачыць вытокі беларускага парламентарызму ў Полацкім вечы

Выступ Лукашэнкі / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка бачыць вытокі беларускага парламентарызму ў Полацкім вечы, у сеймах ВКЛ і Рэчы Паспалітай, а таксама ў Дзярждуме Расійскай імперыі, у структурах савецкіх часоў. Пра гэта ён заявіў 5 снежня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску падчас сустрэчы з дэпутатамі і сенатарамі шостага і сёмага скліканняў.

Лукашэнка лічыць, што ў нашай краіне сфармаваны па-сапраўднаму працаздольны прадстаўнічы і заканадаўчы орган, інфармуе БЕЛТА. Паводле яго слоў, улада будзе падтрымліваць "канструктыўных людзей", а парламент мусіць быць "зрэзам грамадства па вертыкалі", дадае тэлеграм-канал Пул Першага. Як вядома, у новым складзе Палаты прадстаўнікоў няма апазіцыянераў.

"Дзякуючы Нацыянальнаму сходу ў нашай дзяржаве практычна з нуля створана ўся сістэма заканадаўства, а гэта значна складаней, чым пабудаваць завод, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Для вырашэння новых стратэгічных задач, якія стаяць перад краінай, дэпутаты [Палаты прадстаўнікоў] не проста карэктавалі састарэлыя правілы і нормы савецкіх часоў, але ў цэлым запаўнялі прававы вакуум".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў яго сённяшнім выступе не будзе "глабальных заяў", бо для іх ёсць Пасланне для народа і парламента.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.