Вы тут

Лукашэнка абвінаваціў нафтавыя краіны ў картэльнай змове

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Праблемы паставак нафты і загружанасці нафтаперапрацоўчых заводаў разглядаліся на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 7 красавіка. 

Беларусь адчувала праблемы з пастаўкамі нафты з пачатку 2020 года. І пандэмія каранавіруса ўскладніла сітуацыю, каж ён. "Вірусная праблематыка і наступны каронапсіхоз, вядома ж, ускладнілі сітуацыю", — перадае яго словы БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што сусветный кошты на нафту панізіліся, і загадаў стварыць запасы сыравіны, каб не залежаць ад гульняў буйных дзяржаў. 

Пасля гэтага Лукашэнка абвінаваціў гэтыя самыя дзяржавы ў картэльнай змове для павышэння коштаў на нафту. "Яны ўжо наўпрост пачынаюць казаць і гуляць на павышэнне коштаў на нафту. У наяўнасці картэльная змова. Ідуць вось гэтыя ігрышчы. Але, на жаль, на ўсё гэта мы паўплываць не можам. Нават гэтая пандэмія і псіхоз на іх ніяк не ўплываюць. Таму вочы ва ўсіх "пазелянелі", калі яны адчулі падзенне даходаў", — абурыўся беларускі кіраўнік.

Ён заявіў, што ў такой змове ўдзельнічаюць Расія, Саудаўская Аравія і ЗША. 

Як распавядала Еўрарадыё, на фоне падзення коштаў на нафту Уладзімір Пуцін звярнуўся да Саудаўскай Аравіі з прапановай знізіць здабычу нафты — на 10 мільёнаў барэляў у суткі. Праўда, пры гэтым Пуцін заявіў, што ў зрыве пагадненняў у АПЕК+ (пасля чаго і пачалося зніжэнне суветных коштаў) вінаватая Саудаўская Аравія. У адказ саўдыты паведамілі, што Пуцін распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю: раней неаднойчы гаварылася (у тым ліку ў Расіі), што нафтавую дамову сарвалі прадстаўнікі Расіі. 

Перамовы паміж Расіяй, ЗША і краінамі АПЕК+ дагэтуль не прызначаныя. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.