Ліянэля Месі дыскваліфікавалі, але не за словы пра карупцыю

Ліянэля Месі дыскваліфікавалі, але не за словы пра карупцыю

Ліянэля Месі дыскваліфікавалі, але не за словы пра карупцыю ў Паўднёваамерыканскай канфедэрацыі футбола. Футбаліст прапусціць адзін матч зборнай Аргентыны і заплаціць штраф — 1500 долараў, паведамляе Reuters.

Дыскваліфікацыя звязана з інцыдэнтам, які адбыўся падчас розыгрышу Кубка Амерыкі. Зборная Аргентыны не здолела прабіцца ў фінал і змагалася з камандай Чылі за бронзу (выйграла паядынак з лікам 2:1). Ужо ў першым тайме ў Месі здарылася сутычка з чылійцам Гары Медэлем. Арбітр выдаліў іх з поля. Гэта абурыла Ліянэля і ён прапусціў цырымонію ўручэння бронзавых медалёў. Таксама знакаміты форвард паразмаўляў з прэсай. Яго фраза "мы не павінны быць часткай гэтай карупцыі" разляцелася па ўсіх СМІ. Яшчэ раней Месі крытыкаваў працу арбітраў на турніры. За ўсё гэта ён яшчэ можа быць пакараны Паўднёваамерыканскай канфедэрацыяй футбола.

Ліянэль Месі прапусціць стартавы паядынак аргентынскай зборнай у адборы на чэмпіянат свету 2022 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі