Літва ўнесла Беларусь у спіс варожых краін

Літва ўнесла Беларусь у спіс варожых краін

Літва ўнесла Беларусь у спіс варожых краін. Яго падрыхтавала Міністэрства эканомікі і інавацый, а зацвердзіў урад. Цяпер літоўскія ўлады змогуць не дапускаць кампаніі з беларускім капіталам да ўдзелу ў тэндарах і нават скасоўваць ужо заключаныя дамовы.

У пералік варожых для Літвы краін і тэрыторый таксама трапілі Расія, анэксаваны Крым, непадкантрольнае Малдове Прыднястроўе, непадкантрольныя Грузіі Абхазія і Паўднёвая Асеція.

У тым, што РБ трапіла ў "чорны спіс" у Літве, няма нічога дзіўнага. Афіцыйны Мінск — саюзнік РФ у яе агрэсіі супраць Украіны, а летась ім арганізоўваўся міграцыйны крызіс на межах ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі