Літоўскіх вайскоўцаў з-за крызісу папрасілі сысці ў неаплатны адпачынак

Міністэрства абароны Літвы афіцыйна папрасіла прафесійных вайскоўцаў-кантрактнікаў цягам году ўзяць неаплатны тыднёвы адпачынак. "Прапанова грунтуецца на прынцыпах добраахвотнасці і свядомасці", — заявіла Дангуоле Бічкаускенэ, прэс-аташэ міністра абароны гэтай краіны.
Ва ўмовах крызісу літоўскі ўрад паменшыў асігнаванні на ваенныя патрэбы. Выдаткі на ўтрыманне персанала Мінабароны мусіць быць скарочаны на 25 млн літаў, паведамляе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі