Літоўскі фестываль Karkle і два канцэрты “Ляпісаў” за адзін week-end

15-17 жніўня пад Клайпедай пройдзе чарговы фестываль Karkle, які лічыцца самым буйным музычна-мастацкім оўпэн-эйрам Літвы. Сёлета яго асноўнымі хэдлайнерамі якога стануць HIM, “Ляпіс Трубяцкі”, Zdob si Zdub, Inner Circle, Ewert and the Two Dragons ды іншыя. Фестываль праходзіць на беразе Балтыйскага мора, музыка гучыць адначасова з шасці сцэн, на якіх выступаюць больш за 80 абсалютна рознастылёвых артыстаў.

Усім беларусам, якія жадаюць паехаць на фэст, прапануюць бас-тур з заездам у Рыгу і экскурсіяй па горадзе.

“15 жніўня ў Латвіі будуць выступаць “Ляпісы”, таму мы вырашылі крыху разнастаіць паездку і сумясціць дзве падзеі, — распавядае арганізатарка тура Марына Калеснікава. — Заедзем у Рыгу, правядзем там экскурсію, хто захоча, сходзіць на развітальны канцэрт “Ляпісаў”, а раніцай паедзем на мора на суботу-нядзелю. Сам тур каштуе 80 еўра плюс 200 тыс. рублёў. Гэта дарога, пражыванне, сняданак і экскурсія. Квіткі на канцэрт і фестываль каштуюць асобна, але набываць іх не абавязкова. Той, хто пажадае, можа паехаць і проста так патусавацца на выхадных на моры”.

Бясплатных віз для наведвальнікаў фестывалю не робяць, але арганізатары дапамагаюць вырашыць гэтае пытанне праз сяброўскую турфірму, за 20 еўра плюс консульскі збор (60 еўра).

Каб запісацца на тур, трэба даслаць заяўку на e-mail: [email protected] (з пазнакай "Karkle")

Падрабязней пра фестываль можна даведацца на афіцыйным сайце karkle.com, ці на адмысловай старонцы ў VK.

Падрабязнасці пра бас-тур глядзіце тут.

  • Кошт тура 80 еўра + 200 тысяч (без уваходных квіткоў!), уключана:
  • - праезд аўтобусам
  • - пражыванне ў гатэлі ў Рызе
  • - сняданак у гатэлі
  • - экскурсія па Рызе
  •  
  • Дадаткова аплочваюцца па жаданні:
  • - квіток на канцэрт у Studio 69 (сольнік “Ляпісаў) = 31,5 еўра
  • - абанемент на фестываль “Каркле” з кэмпінгам = 685 000 бел.руб.
  • - калі няма візы, можна дапамагчы ў афармленні: консульскі збор 60 еўра+ 20 еўра афармленне ўсіх дакументаў.
  • - калі няма жадання жыць у намёце на беразе мора, арганізатары дапамогуць знайсці і забраніраваць гатэль у Клайпедзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі