Літоўская чыгунка ацаніла страты ад "беларускіх" санкцый ЕС у €20 млн

Літоўская чыгунка ацаніла страты ад "беларускіх" санкцый ЕС у €20 млн

Кіраўнік літоўскай чыгункі Мантас Бартушка ацэньвае страты прадпрыемства ад санкцый супраць Беларусі ў €20 млн за год. Гэта параўнальна са стратамі, якія за два месяцы панясе Беларусь праз забарону на пералёты.

Асноўныя страты, як прагназуецца, літоўская чыгунка панясе праз скарачэнне транзіту калійных угнаенняў, які трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Для Літвы, у якой ВУП на душу насельніцтва ў тры разы вышэйшы, чым у Беларусі, такія страты не будуць вялікай праблемай, лічыць Бартушка.

Літоўская чыгунка ацаніла страты ад "беларускіх" санкцый ЕС у €20 млн
Мантас Бартушка / www.lrt.lt

Ад вялікіх стратаў літоўскую эканоміку ратуе тое, што санкцыі ўводзяцца паэтапна. Ён не выключае, што ў якасці контрсанкцый Беларусь сама адмовіцца ад існуючых дамоваў.

24 чэрвеня Еўрасаюз узгадніў эканамічныя сектаральныя санкцыі супраць Беларусі. Гаворка ідзе пра абмежаванні ў фінансавым сектары, эксперце прадуктаў нафтаперапрацоўкі, калійных угнаенняў, імпарце сыравіны для тытунёвай прамысловасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі