Лілі Элен, Стынга і Элтана Джона адзначылі ў ЗША

Хіты Лілі Элен (Lily Allen), Стынга (Sting) і Элтана Джона (Elton John) увайшлі ў лік песень брытанскіх аўтараў, якія найчасцей гучаць у ЗША.  З гэтай нагоды музыкі былі адзначаныя прэміямі ад амерыканскай арганізацыі па зборы роялці Broadcast Music Inc (BMI). Цырымонія ўзнагароджання адбылася 5 кастрычніка ў Лондане.

Лілі Элен атрымала ўзнагароду за свой хіт «The Fear», а Стынга ўшанавалі за кампазіцыю The Police «Every Breath You Take», якая была прайграна ў амерыканскім тэле і радыёэфіры больш за 10 мільёнаў разоў. У актыве Элтана Джона апынуліся дзве песні, якія пабілі рэкорды папулярнасці за акіянам - «Your Song» і «Crocodile Rock», яны былі выкананыя ў ЗША 8 мільёнаў і 6 мільёнаў разоў адпаведна.

Таксама BMI адзначыла брытанскага аўтара тэкстаў Дона Блэка (Don Black), вядомага па саўндтрэку да фільма пра Джэймса Бонда і сааўтара хіта Майкла Джэксана (Michael Jackson) «Ben».

Раней прэміяй ад BMI былі ўганараваныя Рэй Дэвіс (Ray Davies) з Kinks, Браян Фэры (Bryan Ferry) і Вэн Морысан (Van Morrison).

Фота: themusicslut.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі