Ліквідатар: Мой самы справядлівы дыягназ ― “СНІД Чарнобыльскага тыпу”

Ліквідатар: Мой самы справядлівы дыягназ ― “СНІД Чарнобыльскага тыпу”

26 красавіка ― гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1986 годзе Іван Віткоўскі жыў у Прыпяці і працаваў на 4-м энергаблоку атамнай станцыі электрыкам. За 4 месяцы працы ліквідатарам здаровы 26-гадовы мужчына літаральна згарэў.

Іван Віткоўскі: Я быў вельмі здаровым чалавекам, але тую дозу радыяцыі, якую я атрымаў, шчыра кажу, я думаў, што гэта ўсё. Спачатку ― нічога, а потым пайшло. Знешні выгляд ― гэта вынікі... Я стаціў 20 кілаграмаў вагі, арганізм проста з'ёжыўся. Валасы аблезлі, зубы выпалі, косці рыхлыя былі. Захворваемасць павялічалася: любая раначка пачала мацней гнаіцца. Ужо я апускаў рукі… Акрамя таго, што мне спачатку паставілі арганічнае паражэнне галаўнога мозга, мяне накіравалі ў скурвендыспансер ў Мозыры. Доктар сваёй рукой напісаў мне ў картачцы: “СНІД Чарнобыльскага тыпу”. На мой погляд, гэта быў самы справядлівы дыягназ.

Еўрарадыё: То бок, гэта татальная параза імунітэта?

Іван Віткоўскі: Так, таму што як гэта расшыфроўваецца: сіндром імунадэфіцыта. Ён ў мяне на твары напісаны. Набыты? Так, ён набыты. Гэта быў справядлівы дыягназ. Але я больш нідзе і ніколі не сустракаў такого дыягназу. Іншыя спецыялісты гаварылі, што мне не маглі такі дыягназ паставіць.

Цалкам размову з Іванам Віткоўскім слухайце тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі