Лідэра "Маладых дэмакратаў" папярэдзілі за парушэнне рэжыму

Папярэджанне за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі атрымаў старшыня маладзёжнай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты” Міхась Пашкевіч
Як паведамляе сайт праваабарончага цэнтра "Вясна", 5 сакавіка Пашкевіч крыху затрымаўся на працы і ў выніку з-за транспартных праблем спазніўся дахаты на 20 хвілінаў. Гэта і паслужыла падставай для правапарушэння.

Паколькі летась Міхась Пашкевіч ў рамках "справы 14‑ці" быў пакараны судом Цэнтральнага раёну Мінску двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў месцы адбыцця пакарання, ён мусіць прытрымлівацца адмысловага рэжыму. Падчас адбыцця пакарання дастаткова тройчы парушыць рэжым, каб распачаць крымінальную справу за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Нагадаем, што 3 сакавіка менавіта па гэтым артыкуле было прад’яўленае абвінавачванне яшчэ аднаму фігуранту “справы 14-ці” маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі