Лідэр Smashing Pumpkins выступіў на слуханнях у Кангрэсе

Лідэр рок-гурта Smashing Pumpkins Білі Корган выступіў на слуханнях у Кангрэсе ЗША. Як паведамляе Rolling Stone, музыка браў удзел у паседжанні юрыдычнага камітэта Палаты прадстаўнікоў, на якім абмяркоўваўся законапраект аб правах музычных выканаўцаў. Корган, які выступаў ад імя кааліцыі Music FIRST, аспрэчваў норму закона, паводле якой радыёстанцыі абавязаныя выплачваць аўтарам песень раялці за трансляцыю іх песень у эфіры. Паводле меркавання фронтмэна Smashing Pumpkins, радыёстанцыі абавязаныя выплачваць ганарары не толькі аўтарам, але і выканаўцам кампазіцый.

Пазіцыю Коргана падтрымаў кіраўнік Асацыяцыі гуказапісвальных кампаній ЗША (RIAA) Мітч Бейнвал, які таксама выступіў на слуханнях.

Сенатары-супернікі папраўкі пацікавіліся, якім чынам законапраект можа дапамагчы лэйблам, якія губляюць прыбытак . У адказ Білі Корган заўважыў, што не стаў бы пярэчыць, калі б і гуказапісвальныя кампаніі атрымлівалі частку прыбытку ад трансляцый песень па радыё.

Законапраект аб правах музычных выканаўцаў упершыню быў вынесены на разгляд Кангрэса ЗША у 2007 годзе, аднак дагэтуль не зацверджаны сенатарамі.

Фота: www.altmusic.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі