Лідчук у застоллі параніў жонку і зарэзаў яе брата (фота)

Лідчук у застоллі параніў жонку і зарэзаў яе брата (фота)

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці пачало крымінальную справу на жыхара Лідскага раёна па абвінавачанні ў наўмысным забойстве дзвюх асобаў.

Як інфармуе сайт Следчага камітэта, зранку 2 кастрычніка 2016 года у міліцыю затэлефанавала 42-гадовая жыхарка аграгарадка Беліца Лідскага раёна. Яна заявіла, што 40-гадовы муж параніў яе, а яе 52-гадовага брата забіў.

Жанчыну з ранамі знайшлі ў яе прыватным доме. Яе аператыўна шпіталізавалі. Таксама ў доме праваахоўнікі знайшлі нежывога мужчыну. У гэтым жа доме знаходзілася нецвярозая 33-гадовая сужыцелька загінулага мужчыны.

выявілася, што 1 кастрычніка падчас застолля мужчыны пасварыліся. Падазраваны некалькі разоў ударыў нажом сваяка ў жыццёва важныя органы. Таксама ён параніў жонку, пасля чаго ўцёк.

Праваахоўнікі затрымалі мужчыну. У яго забралі меркаваную прыладу злачынства — складанчык.

Паведамляецца, што і падазраваны, і абодва пацярпелыя раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Усе яны злоўжывалі спіртным, мужчыны не мелі пастаяннага месца працы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі