Летнія “феечкатанцы” адбыліся ў Гомелі (фота)

6 чэрвеня ў Гомелі на пляцоўцы каля кава-вагончыка “Cup of Peace” прайшла вечарына ў ірландскім стылі. Яе арганізатары — гомельская студыя ірландскага і гістарычнага бальнага танца “Кружево шагов”.

Для вечарыны быў абраны дрэс-код у стылі фэйры, лепрыконаў ды іншых казачных істот. Кіраўнікі студыі на месцы навучалі танцавальным рухам, пасля чаго ўдзельнікі танчылі ўжо пад музыку.

Кіраўніца бальнай студыі Ксенія Сцяпанава кажа, што раней свае “феечкатанцы” студыя ладзіла ў першы дзень лета, а сёлета — у першыя летнія выхадныя:

Сцяпанава: “Мы перажылі гэтую зіму. Мы проста радаваліся лету і добраму надвор’ю. Хацелі адсвяткаваць лета, парадавацца, пасмяяцца, павесяліцца і парэкламаваць саміх сябе”.

Акрамя ірландскіх танцаў, удзельнікі вечарыны развучылі таксама шатландскія і адзін брэтонскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі