"Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы": акцыя мастакоў у Мінску
!["Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы": акцыя мастакоў у Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mastaki-1308-2.jpg.webp?itok=dPYkwJ64)
У цэнтры Мінска каля Палаца мастацтваў адбываецца яшчэ адна акцыя салідарнасці. Тут у ланцуг сталі беларускія мастакі. Сярод іх — скульптары Гэнік Лойка і Вольга Сямашка.
Некаторыя ўдзельнікі трымаюць у руках чыстыя аркушы. Ёсць таксама плакаты "Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы" і "Спыніце гвалт".
Жывыя ланцугі салідарнасці адбываюцца сёння па ўсім Мінску. Іх удзельнікі пратэстуюць супраць несумленных выбараў, супраць гвалту з боку сілавікоў, а таксама вытупаюць у падтрымку пацярпелых мірных дэманстрантаў.
!["Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы": акцыя мастакоў у Мінску](/sites/default/files/paragraphs/image/mastaki-1308-5.jpg)
Акцыя мастакоў каля Палаца мастацтваў / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.