Лекары прапануюць вызваліць беларускіх школьнікаў ад хатняга задання

За апошнія 10 гадоў школьнікі сталі часцей хварэць. Дзеці да 14 гадоў сталі часцей пакутаваць на цукровы дыябет, атлусценне, хваробы вачэй, вуха і органаў дыхання.

Пра гэта парталу tut.by распавяла загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава.

Па яе словах, за мінулы год пагаршэнне зроку адзначанае амаль у 10% дзяцей да 17 гадоў, а парушэнне паставы — у 5,6% вучняў.

Па словах эксперта, нагрузка школьнікаў апярэджвае псіхолага-фізіялагічныя асаблівасці дзіцяці прыкладна на год-паўтара. Адна з прычын у тым, што цяпер усё больш дзяцей ідзе ў школу з шасці гадоў, а навучаюць іх па праграмах для сямігодак. Адыграў сваю ролю і пераход на пяцідзёнку, лічыць спецыяліст.

Таму лекары прапануюць, каб у школах не задавалі дзецям хатніх заданняў. Малахава прывяла ў прыклад старшакласнікаў, якія займаюцца да 15-й, а то і 16-й гадзіны. А потым яшчэ робяць хатняе заданне, якое займае прыкладна 2,5 гадзіны. Узамен гэтага дактары прапаноўваюць павышаць эфектыўнасць адукацыі.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі