LEGO-кліп The White Stripes стаў лепшым музычным відэа дзесяцігоддзя

Відэакліп на песню гурта The White Stripes "Fell in Love With a Girl", зняты Мішэлем Гондры, заняў першае месца ў хіт-парадзе лепшых музычных відэа 2000-х гадоў. Кліп The White Stripes зняты ў 2002 годзе ў тэхніцы лега-анімацыі: намаляваныя ў ім прадметы і персанажы бялі зробленыя з дэталяў канструктара Лега. Усяго абрана 50 лепшых музычных відэа. У дзясятку апроч The White Stripes трапілі кліпы R. Kelly, Weezer, Feist, Pulp, Fatboy Slim, OK Go і іншых.

Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што 2000-я сталі "дзіўным" дзесяцігоддзем для музычнага відэа. Найбольш прыкметныя рэжысёры 1990-х сышлі ў поўнаметражнае кіно або сталі значна менш здымаць кліпаў. Бюджэты на кліпы знізіліся, асноўным месцам распаўсюджвання відэа стаў інтэрнэт, а вялікую папулярнасць атрымалі ролікі, зробленыя фанатамі.

Lenta.ru

Фота: platinumblondelife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі