Леанід Краўчук: Лукашэнка папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі

Леанід Краўчук: Лукашэнка папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі

Аляксандр Лукашэнка прасіў дапамогі ва Уладзіміра Пуціна, каб спыніць вулічныя пратэсты. Пра гэта першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук заявіў у інтэрв'ю журналісту Дзмітрыю Гардону.

Краўчук узначальвае ўкраінскую дэлегацыю ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе (ён змяніў на гэтай пасадзе іншага экс-прэзідэнта Леаніда Кучму). Гардон пацікавіўся ў яго, ці ўплывае сённяшняя беларуская сітуацыя на гэтыя перамовы. Ён спытаўся, ці не варта перанесці гэтыя перамовы ў іншую краіну. 

У адказ Краўчук заявіў, што цяпер перамовы ідуць праз скайп, таму месца асаблівага значэння не мае. А пасля гэтага ён падзяліўся інсайдарскай інфармацыяй: 

"Я ведаю, што прэзідэнт Лукашэнка звярнуўся да прэзідэнту Пуціна па дапамогу. Ну дапамога якая — вайсковая. Гэта значыць, спыніць тыя пратэсты, якія ідуць і, як ён кажа, выкліканыя ўмяшаннем замежнікаў. Гэта значыць, ён хоча сказаць, што там беларусы добрыя, а замежнікі іх падбухторваюць", — распавёў першы прэзідэнт Украіны.

Краўчук занепакоены тым, што пры магчымым увядзенні расійскіх войскаў Беларусь перастане быць самастойнай дзяржавай і ператворыцца ў акупаваную тэрыторыю. "Тады там нам будзе няма чаго рабіць", — канстатуе ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі