ЛДП прапанавала "Гавары праўду" разам ісці на выбары ў парламент

ЛДП прапанавала "Гавары праўду" разам ісці на выбары ў парламент

Ліберальна-дэмакратычная партыя звярнулася з прапановай да кампаніі "Гавары праўду". Яны прапаноўваюць разам рыхтавацца да парламенцкіх выбараў 2016 года.

"Мы гатовыя на тое, каб абмяркоўваць кандыдатуры з кампаніі "Гавары праўду" і Ліберальна-дэмакратычнай партыі і здымаць кандыдатуры ў супольных інтарэсах. Гэта патрэбна для таго, каб у кожнай акрузе быў кандыдат ад улады і кандыдат памяркоўнай апазіцыі. І гэтую прапанову мы робім сёння, паколькі падрыхтавацца да парламенцкіх выбараў трэба сёння, а не заўтра ці паслязаўтра", — заявіў першы намеснік старшыні ЛДП Алег Гайдукевіч у каментары Радыё "Свабода".

Ён дадаў, што прапанову аб супрацы ЛДП робіць толькі памяркоўнай апазіцыі, а так званай "радыкальнай" апазіцыі такіх прапановаў не будзе.

Аднак кампанія "Гавары праўду" не пагадзілася на супрацу з ЛДП. Кіраўнік кампаніі Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што не лічыць ЛДП дэмакратычнай арганізацыяй. "Мы перакананыя, што падчас прэзідэнцкіх выбараў Сяргей Гайдукевіч працаваў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі. Таму ніякіх падставаў для сумесных дзеянняў падчас парламенцкай кампаніі мы не бачым", — адзначыў ён.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі