Лаўрэатаў прэміі "Оскар" чакае вялікі сюрпрыз

81-я цырымонія ўручэння прэмій "Оскар" будзе "моцна адрознівацца" ад усіх папярэдніх шоў. Такую заяву зрабіў прэзідэнт амерыканскай Кінаакадэміі Сід Гэйніс, выступаючы на ўрачыстым прыёме ў гонар намінантаў на ўзнагароду, паведамляе THR. "Мы пойдзем на вызначаную рызыку, зрабіўшы цырымонію такой, якой плануем зрабіць. Вашыя прэміі будуць уручацца зусім не так, як вы прызвычаіліся. Так што не палохайцеся", - сказаў ён, звяртаючыся да актораў, што прысутнічалі на прыёме.

Ён таксама паабяцаў "вялікі сюрпрыз" аператарам, кампазітарам і спецыялістам па мантажы. Нагадаем, што цырымонія адбудзецца 22 лютага 2009 года. Яе вядучым будзе аўстралійскі акцёр Х'ю Джэкман. Прадзюсуюць шоў Лоўрэнс Марк і Біл Кондан.

Фота: www.kadets.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі