Вы тут

Латушка заклікае Ціханоўскую ўступіць у пасаду прэзідэнта

Павел Латушка / Еўрарадыё

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую ўступіць у пасаду прэзідэнта, перадае Радыё "Свабода". 

Такая мера, на яго думку, неабходная, каб не дапусціць здачы суверэнітэту Аляксандрам Лукашэнкам.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Маскве сёння, 22 красавіка. Паводле крыніцаў Латушкі, яны плануюць дамовіцца пра расійскую вайсковую базу, увод расійскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, увядзенне расейскага рубля.

Павел Латушка сёння будзе госцем Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.