Лагвінец: Ініцыятыва ЛДП — спроба здагадацца, што меў на ўвазе Лукашэнка

Лагвінец: Ініцыятыва ЛДП — спроба здагадацца, што меў на ўвазе Лукашэнка

Палітолаг Алесь Лагвінец пракаментаваў ініцыятыву Ліберальна-дэмакратычнай партыі пра змены праз рэферэндум у Канстытуцыю Беларусі, паводле якіх тэрмін прэзідэнцтва павялічваецца з 5 да 7 гадоў, тэрміны дэпутатаў усіх узроўняў — з 4 да 5 гадоў, адбываецца пераход на прапарцыйна-мажарытарную сістэму. Лагвінец лічыць, што ЛДП — гэта "кішэнная партыя ўладаў", якая "часам прапануе нешта сваё, каб быць на слыху, а часам агучвае тое, што ўлады самі не хочуць агучваць". У цяперашнім выпадку, кажа палітолаг, кіраўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі "спрабуюць здагадацца", што меў на ўвазе Аляксандр Лукашэнка, калі гаварыў пра магчымыя змены ў Канстытуцыі.

Прапанову павялічыць прэзідэнцкі тэрмін Алесь Лагвінец назваў "антыдэмакратычнай". Іншая справа — развіццё парламенцкай сістэмы. Аднак змены, якія прапануе ЛДП, у існуючай сітуацыі можа даць апазіцыі толькі "невялічкі шанец, каб трапіць у парламент". Палітолаг нагадвае пра тэндэнцыю ў постсавецкіх краінах, у якіх "кіраўнікі прысабечылі ўладу і не хочуць сыходзіць".

"Гэтая прапанова [ЛДП] адцягвае ўвагу ад галоўных праблемаў, якія ёсць у нашай краіне", — робіць выснову Алесь Лагвінец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі