Лабавое сутыкненне ў Шклоўскім раёне, пацярпелі 4 чалавекі

ДТЗ адбылося на аўтадарозе М-8 паблізу вёскі Еўдакімавічы / @uvdmogilev
ДТЗ адбылося на аўтадарозе М-8 паблізу вёскі Еўдакімавічы / @uvdmogilev

Чатыры чалавекі апынуліся ў бальніцы ў выніку ДТЗ, якое адбылося напярэдадні вечарам у Шклоўскім раёне. Як распавялі ў ДАІ Магілёўскай вобласці, кіроўца Peugeot страціў кіраванне, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам Volkswagen. Peugeot быў з лафетам, на якім перавозіў яшчэ адзін аўтамабіль (BMW). Ад сутыкнення BMW упаў і таксама атрымаў пашкоджанні.

У ДАІ распавялі, што ў бальніцу забралі абодвух кіроўцаў, жанчыну з аўтамабіля Volkswagen і пасажыра Peugeot.

Лобовое столкновение в Шкловском районе, пострадали 4 человека
Лобовое столкновение в Шкловском районе, пострадали 4 человека

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі