Квіток на трэціх "Піратаў" каштуе 1500 долараў

19 траўня кінакампанія Walt Disney Pictures у сваім забаўляльным парку арганізуе сусветную прэм’еру фільму “Піраты Карыбскага мора. На краі свету”. Як паведамляе рэсурс Comingsoon.net, кошт квітка на гэтае мерапрыемства складае 1500 долараў. Справа ў тым, што на прэм’еры будуць прысутнічаць як удзельнікі здымачнай группы, так і акцёры, якія здымаліся ў стужцы.

Дадам, што ўсе сродкі, якія збяруць падчас паказу, будуць пералічаныя ў дабрачынны фонд "Make-A-Wish Foundation", які курыруе кампанія Walt Disney. Гэты фонд выконвае жаданні дзяцей, якія пакутуюць ад цяжкіх захворванняў. Арганізатары мерапрыемства спадзяюцца, што здолеюць сабраць не менш трох мільёнаў долараў.

Нагадаю, што фільм, у якім галоўныя ролі выконваюць Джоні Дэп, Арланда Блум, Кіра Найтлі, Джэфры Раш, Чо Юньфат і іншыя, а ў сусветны пракат стужка выходзіць 25 траўня.

Фота thecia.com.au

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі