Квіткі на "Народны альбом" будуць каштаваць ад 20 да 60 рублёў

Квіткі на "Народны альбом" будуць каштаваць ад 20 да 60 рублёў

2 снежня стартуе продаж квіткоў на "Народны альбом". У першы дзень іх можна будзе набыць за 35 рублёў (танцпол) без нацэнкі па адрасе Калініна, 5, а таксама на сайце ticketpro.by (з нацэнкай). Квіткі па іншым кошце можна будзе набыць крыху пазней.


Нагадаем, канцэрт з удзелам забароненых Лявона Вольскага і Змітра Вайцюшкевіча дазволіў Мінгарвыканкам. Па словах арганізатара канцэрта Уладзіміра Шаблінскага, "гастролька" атрыманая, дамова арэнды падпісаная яшчэ месяц таму. Уладзімір кажа, што альбом будзе ўзноўлены па магчымасці ў першапачатковым выглядзе і пры ўдзеле тых музыкаў, якія запісвалі і выконвалі яго дваццаць гадоў таму.


"Народны альбом" — першы сумесны праект беларускіх музыкаў, рэалізаваны ў 1997 годзе. Альбом, прысвечаны жыццю беларуска-польскага памежжа напярэдадні Другой сусветнай вайны. Ён складаецца з 27 песень, некаторыя з якіх: "Маладое піва", "Край ты мой, край", парадыйныя "Дарагія мае масквічы", акапэльная "Надзенька", "Простыя словы" — сталі хітамі і "пайшлі ў народ".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі