Вы тут

Кватэру на вуліцы Берута ў Мінску закідалі "кактэйлямі Молатава" дзеля помсты

Кватэра на вуліцы Берута, куды кінулі "кактэйлі Молатава" / Еўрарадыё

Мінская міліцыя раскрыла справу з падпалам кватэры "кактэйлямі Молатава". Як паведамляе прэс-служба МУС, прычынай злачынства стала помста.

Як распавядала Еўрарадыё, уначы 4 лістапада адну з кватэраў на вуліцы Баляслава Берута справабавалі падпаліць, закінуўшы на гаўбец бутэлькі з запальнай сумессю. Таксама ў гэтай кватэры падпалілі ўваходныя дзверы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.