Кустурыца экранізуе гісторыю легендарнага рэвалюцыянера Панча Вілье

Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца здыме фільм пра легендарнага мексіканскага рэвалюцыянера Панча Вілье. Галоўную ролю ў ім можа выканаць зорка фільма "Старым тут не месца" Хаўер Бардэм. "Постаць Панча Вільі захапляла мяне яшчэ ў студэнцкія гады, калі я глядзеў шмат фільмаў пра мексіканскіх рэвалюцыянераў", - адзначыў 54-гадовы Кустурыца.

Сцэнар пад назвай "Сем сяброў Панча Вільі і шасціпалая жанчына" (Seven Friends of Pancho Villa and the Woman With Six Fingers) піша Гордан Міхіч, які працаваў з Кустурыцам над знакамітымі фільмамі "Чорная котка, белы кот" і "Час цыганаў".

Здымкі пачнуцца ў канцы гэтага альбо напачатку наступнага года і мінуюць у Мексіцы, Іспаніі і Сербіі. Кустурыца не назваў бюджэт фільма, адзначыўшы, што ён будзе "максімальна нізкім", паведамілі сербскія электронныя СМІ.

На галоўную ролю разглядаецца кандыдатура іспанскага акцёра Хаўера Бардэма, які ў 2008 годзе атрымаў прэмію Оскар за ролю ў фільме "Старым тут не месца".

"Спадзяюся, што ў мяне будзе магчымасць пагаварыць з ім, але яго ўдзел у фільме яшчэ не пацверджаны", - сказаў Кустурыца.

Як паведамлялася раней, Эмір Кустурыца таксама плануе зняць фільм пра Асецію. Апошнім на сённяшні дзень фільмам Кустурыцы з'яўляецца дакументальная кінастужка "Марадона вачыма Кустурыцы" (Maradona by Kusturica) пра жыццё знакамітага футбаліста Дыега Марадоны.

Фота: www.segodnya.ua  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі