Курсы долара і еўра ў Беларусі павысіліся

Курсы долара і еўра ў Беларусі павысіліся

У сераду, 21 чэрвеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павялічыўся — з 1,9016 да 1,9219 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1203 да 2,1404. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2062 беларускага (у панядзелак — 3,2425).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20 чэрвеня курс долара ЗША вырас з 1,8895 да 1,9016 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,1150 да 2,1203. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі