Курс еўра вырас на 412 рублёў, курс долара — на 350

Курс еўра вырас на 412 рублёў, курс долара — на 350

У чацвер, 15 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Долар вырас на 350 рублёў — да 19 864, еўра вырас на 412 рублёў — да 21 609, курс расійскага рубля павялічыўся з 254,58 да 259,75 беларускага. Беларускі рубель у адносінах да кошыка валют знізіўся на 1,93%.

14 студзеня курс долара вырас на 188 рублёў, еўра падаражэў на 269 рублёў.

З пачатку года курс долара вырас на 6,97%, а еўра — на 6,45%. Беларускі рубель знізіўся да кошыка валют на 4,69%. У дзяржаўным бюджэце на 2016 год быў закладзены сярэднегадавы курс долара ў 18 700 рублёў.

1 студзеня долар каштаваў 18 569, а еўра — 20 300. А роўна год таму курс долара быў 14 960, еўра — 17 620.

 

Курс еўра вырас на 412 рублёў, курс долара — на 350
Курс еўра вырас на 412 рублёў, курс долара — на 350

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі