Курс долара знізіўся адразу на 371 рубель, курс еўра — на 366

Курс долара знізіўся адразу на 371 рубель, курс еўра — на 366

У аўторак, 19 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся адразу на 371 рубель і складае 19 842, курс еўра знізіўся на 366 — да 22 471 рубля, курс расійскага рубля вырас — з 295,30 да 302,41 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,09%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 18 красавіка, курс долара ЗША павысіўся на 306 рублёў і складаў 20 213, курс еўра павысіўся на 421 — да 22 837 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 301,60 да 295,30 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі