Курс долара ў Беларусі працягвае расці

13 жніўня на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы выраслі курсы ўсіх асноўных валют. Як інфарме Нацбанк, курс рубля апусціўся адразу на 0,67%.

Так, долар вырас на 8 рублёў. Яго курс склаў 15 997 рублёў.

Еўра падаражэў на 22 рублі — да 17 781.

Курс расійскага рубля вырас на 3,84 — да 249,71 беларускага.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 12 жніўня, долар падаражэў на 218 рублёў — да 15 989, курс еўра павысіўся на 387 рублёў і склаў 17 759. Курс расійскага рубля панізіўся з 249,43 да 245,87 беларускага. Курс беларускага рубля да кошыку валют знізіўся на 0,65%.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі